Правілы сэрвісу besure.by

сапраўдны ад 25.05.2018 года

Глава 1. Агульныя палажэнні.

1.1) Дадзеныя правілы складзеныя абапіраючыся на закон Польшчы 18 ліпеня 2002 аб аказанні паслуг праз электронныя сістэмы сувязі.
1.2) У Правілах выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны:
a) Прадавец - фірма Raman Bantser WEB з адрасам 15-446 Bialystok, ul.Aleja Pilsudskiego, 26/7, NIP 5423241280, REGON 360244810,
b) Пакупнік або Застрахаваны - фізічная асоба які заключае страхавы кантракт і адказнае за аплату страхавога поліса ў сэрвісе,
c) Страхавое таварыства "Еўропа" - Акцыянернае таварыства з адрасам Wrocław, ul. Gwiaździsta 62, 53-413, NIP 8951007276, REGON 272324625, якая мае дазвол Міністэрства фінансаў ад 1994/11/07 на ажыццяўленне страхавой дзейнасці,
d) Белдзяржстрах - Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства,
e) Страхавы дагавор - дагавор, які заключае Пакупнік і Страхавое таварыства "Еўропа",
f) Страхавы поліс - дакумент ў электронным выглядзе які пацвярджае факт приобритения Пакупніком медыцынскай страхоўкі што дзейнічае ў Беларусі,
g) Сэрвіс продажу страховак для Беларусі (далей сэрвіс) - сістэма дазваляе Пакупніку магчымасць праз Інтэрнэт заключыць страхавой кантракт на пэўны перыяд часу яго знаходжання ў Беларусі і атрымаць пацверджанне ў выглядзе страхавога поліса на свой электронны почтоый адрас. Сэрвіс функцыянуе пад адрасам besure.by
1.3) Прадавец з'яўляецца афіцыйным Пасярэднікам страхавога таварыства "Еўропа" на падставе дагавора аб сумеснай працы (анлайн) падпісанай 10.07.2017. Страхавое таварыства "Еўропа" прадастаўляе Прадаўцу права рэалізоўваць яе страхоўкі ў варыянце Elitar Partner Białoruś.
1.4) Страхавы дагавор заключаецца паміж Пакупніком і Страхавым грамадствам "Еўропа" праз Інтэрнэт з прымяненнем гэтага Сэрвісу.
1.5) Страхоўка, якая афармляецца, адпавядае патрабаванням Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб абавязковым медыцынскім страхаванні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь" і пагадненні паміж Белдзяржстрах і Страхавым грамадствам "Еўропа".

Глава 2. Заключэнне страхавога дагавора

2.1) Каб заключыць страхавой дагавор Пакупнік павінен прадаставіць праз старонку Сэрвісу свае дадзеныя.
a) Дадзеныя неабходныя ад Пакупніка ідэнтычна іх напісанні ў пашпарце, які будзе выкарыстоўвацца для паездкі ў Беларусь: b) Іншыя неабходныя ад Пакупніка звесткі: 2.2) Паслуга не будзе выканана калі не ўсе дадзеныя пералічаныя ў 2.1 будуць пазначаны Пакупніком.
2.3) Страхавы поліс выстаўляе Страхавое таварыства "Еўропа" са згоды Белдзяржстрах.
2.4) У моманце калі Пакупнік аплачвае заказ, аўтаматычна гэта азначае яго згоду з дадзенымі Правіламі Сэрвісу.
2.5) Прадавец прымае аплату банкаўскімі картамі і праз сістэму PayPal, калі памер аплаты больш за 20 польскіх злотых.

Глава 3. Рэалізацыя заказу.

3.1) Страхавы поліс выстаўляе Страхавое таварыства "Еўропа" пасля здзяйснення Пакупніком поўнай аплаты страхавога поліса на банкаўскі рахунак Прадаўца,
3.2) Страхавы поліс ў электронным выглядзе дастаўляе для Пакупніка Прадавец,
3.3) Заказ зроблены онлайн з использованеим сістэм Ecard і PayPal рэалізуецца імгненна. Страхавы поліс будзе дастаўлены на e-mail Пакупніка на працягу 1-5 хвілін, а таксама прадастаўлены для запампоўкі на старонцы Сэрвісу.

Глава 4. Змена дадзеных.

4.1) Для змены дадзеных у страхавым договра, Пакупнік павінен праз кантактную форму на галоўнай старонцы Сэрвісу звярнуцца паказаўшы дадзеныя для змены.
4.2) Змены праводзяцца ў працоўныя дні з 10 да 16 гадзін па сярэднееўрапейскім часе.
4.3) Зменены страхавы поліс высылаецца на той жа самы email Пакупніка, які быў пазначаны пры здзяйсненні аплаты ў сэрвіс.
4.4) Змены ў страхоўцы можна зрабіць, калі яшчэ не наступіў дзень паказаны ў страхоўцы як першы дзень страхавання.

Глава 5. Абавязкі Прадаўца.

5.1) Прадавец абавязаны перадаць у Страхавое таварыства "Еўропа" інфармацыю аб пакупніку з мэтай выстаўлення страхавога дагавора дзеючага на тэрыторыі Беларусі.
5.2) Прадавец павінен адправіць пацвярджэнне дамовы ў выглядзе страхавога поліса на адрас email Пакупніка.

Глава 6. Абавязкі Пакупніка.

6.1) Перад заказы Пакупнік абавязаны пераканацца, што яго пашпарт прыдатны для паездак за мяжу.
6.2) Пакупнік абавязаны прадастаўляць правільныя дадзеныя са свайго пашпарта і кантактныя дадзеныя пры складанні Замовы ў сэрвіс.

Глава 7. Электронныя плацяжы.

7.1) Аплату за страхоўку можна здзейсніць з выкарыстаннем банкаўскай карты ці сістэмы PayPal.
7.2) Аплаціць праз Paypal можна толькі пры суме аплаты не менш за 20 злотых,
7.3) Аплату банкаўскімі картамі абслугоўвае фірма eCard S.A.
Даступныя плацежныя карты: Visa, Visa Electron, MasterCard, MasterCard Electronic, Maestro

Глава 8. Скарга.

8.1) Падаць скаргу на працу Сэрвісу можа толькі Пакупнік ў пісьмовым выглядзе на адрас Сэрвісу. Скаргі пададзеныя іншымі асобамі не будуць разглядацца.
8.2) Скаргі адносна Сэрвісу могуць быць пададзены ў любы час.
8.3) Усе скаргі разглядаюцца на працягу 14 працоўных дзён пачынаючы ад даты атрымання Прадаўцом пісьмовай скаргі, выключаючы дні калі для разгляду спатрэбіцца ўдакладненне дэталяў скаргі ад Пакупніка.

Глава 9. Адмова ад паслугі Сэрвісу.

9.1) Адмова ад страхавога дагавора магчымы толькі да дня папярэдняга даце ўступлення страхавога поліса ў моц на тэрыторыі Беларусі.
9.2) У выпадку адмовы ад страхавога дагавора Пакупнік павінен напісаць на адрас Прадаўца праз форму кантактнай сувязі на галоўнай старонцы Сэрвісу, паказаўшы дадзеныя асобаў альбо нумары поліса для адмовы.
9.3) Прадавец на працягу 5 працоўных дзён вяртае грошы Пакупніку ў поўным памеры
9.4) Зварот грошай наступіць на рахунак аплатнай карты, з дапамогай якой быў выраблены Заказ.
9.5) Зварот грошай аплачаных па Paypal адбудзецца на рахунак Paypal, з якога плаціў кліент.
9.6) Адмова ад Паслуг Сэрвісу ў выпадках іншых, чым апісаныя ў 9.1 не даюць права Пакупніку на вяртанне грашовых сродкаў.

Глава 10. Палітыка бяспекі персанальных дадзеных.

10.1) Прадавец гарантуе канфідэнцыяльнасць асабістай інфармацыі Пакупніка, якая паступае да нас праз Інтэрнэт у адпаведнасці з Палажэннем 2016/679 Еўрапейскага парламента і Савета ЕС ад 27 красавіка 2016 года аб абароне персанальных дадзеных.
10.2) Прадавец гарантуе, што персанальныя дадзеныя Пакупніка будуць апрацоўвацца выключна для мэт дамовы.
10.3) Прадавец выключна з мэтай выканання Замовы падае дадзеныя аб пакупніку ў адрас страхавога таварыства "Еўропа",
10.4) Кліент мае права патрабаваць абмежаваць апрацоўку сваіх дадзеных, але ў такіх выпадках дагавор з Кліентам не можа быць заключаны. Пасля выканання договра, Кліент мае права быць забытым, то ёсць звярнуцца да Raman Bantser WEB, Каб выдаліць Свае персанальныя дадзеныя з Сэрвісу, дзе гэта дазволена законам.
10.5) Прадавец не будзе даваць інфармацыю аб пакупніку і зробленых ім замовах трэцім асобам за выключэннем пералічаных у 10.3 выпадках.

Cэрвіс абслугоўвае

R.B.WEB
NIP 5423241280, REGON 360244810
15-446 Bialystok, ul.Aleja Pilsudskiego, 26/7
+48 222 084 321, +48 511 418 400
Палітыка прыватнасці
Правілы сэрвісу